Ва ўніверсітэце на працягу красавіка – мая 2019 года праводзіцца конкурс студэнцкіх творчых работ, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Арганізатарамі конкурса з’яўляюцца кафедра гуманітарных дысцыплін, аддзел выхаваўчай работы, прафсаюзны камітэт студэнтаў і грамадскае аб’яднанне «БРСМ» установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання».
У конкурсе прымаюць удзел студэнты ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання». Удзельнікам неабходна да 03.06.2019 года (уключна), прадаставіць на кафедру гуманітарных дысцыплін (аўдыторыя 400, 1 корпус) творчыя працы ў выглядзе: даследчай працы, навуковага або навукова-папулярнага артыкула, інтэрв’ю, эсэ, апавядання, верша, сцэнара, экскурсіі і г.д., прысвечаныя падзеям, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і ўшанаванню памяці аб іх.
Тэхнічныя патрабаванні да прадастаўляемых матэрыялаў: у пісьмовым выглядзе на папяровым і (або) электронным носьбіце, фармат А 4, шрыфт Times New Roman, 14, аб’ёмам да 1 друкаванага аркуша. Абавязкова ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (аўтараў), група, назва творчай працы, у канцы подпіс аўтара (аўтараў).
Вынікі будуць падведзеныя да 23 чэрвеня 2019 года, 75-годдзя пачатку аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў