Кадравая і антыкарупцыйная палітыка як фактары развіцця грамадзянскай супольнасці

вт, 29/05/2018

24–25 мая 2018 г. кафедрай гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання была арганізавана і праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Кадравая і антыкарупцыйная палітыка як фактары развіцця грамадзянскай супольнасці. Сумесна з універсітэтам удзел у правядзенні канферэнцыі прымалі – Інстытут гісторыі і Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навукоўцы з Беларусі, Расіі і Украіны прааналізавалі тэарэтычныя і практычныя аспекты рэалізацыі кадравай і антыкарупцыяйнай палітык, фарміраванне кадравага патэнцыялу прамысловасці, сацыяльныя фактары процідзеяння карупцыі ў мінулым і на сучасным этапе развіцця грамадства.

Канферэнцыя праводзілася для падсумоўвання прамежных вынікаў НДП “Сацыяльныя фактары процідзеяння карупцыі ў сучасным беларускім грамадстве” (№ дзяржрэгістрацыі 20162038, навуковы кіраўнік – Ю.М. Бубнаў) і “Кадравы патэнцыял прамысловасці БССР ва ўмовах адзінага народнагаспадарчага комплексу (1944–1991 гг.)” (№ дзяржрэгістрацыі 20161498, навуковы кіраўнік – І.А. Пушкін) ДПНД “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства” (2016–2020 гг.), якія выконваюцца супрацоўнікамі кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання.

Да пачатку канферэнцыі быў выдадзены зборнік навуковых прац удзельнікаў канферэнцыі:

Кадравая і антыкарупцыйная палітыка як фактары развіцця грамадзянскай супольнасці: зборнік навуковых прац Міжнар. навук.-практ. канф., Магілёў, 24–25 мая 2018 года / Маг. дзярж. ун-т харч. ; уклад. : І. А. Пушкін, Ю. М. Бубнаў; рэдкал. : Ю. М. Бубнаў (адк. рэд.) [і інш.]. – Магілёў: МДУХ, 2018. – 275 с.