Экскурсія па гістарычных месцах горада Магілёва

чт, 22/09/2022

21 верасня 2022 загадчык кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту Банцэвіч Яўген Ежывіч у гонар святкання Тыдня беларускай мовы правёў краязнаўчую экскурсію па гістарычных месцах горада Магілёва. 
На роднай мове Яўген Ежывіч расказаў студэнтам і калегам аб тым, што знаходзілася раней на месцы нашага ўніверсітэта да моманту яго заснавання, на мемарыяле "Лупалаўскі лагер" студэнты даведаліся аб вайсковай гісторыі Магілёва 1941–1944, а таксама аб аэрадроме, які знаходзіўся ў пасляваенны час, з якога адбываліся палёты ў розныя гарады. Далей экскурсанты накіраваліся да Дняпра, дзе ўсе даведаліся аб змене напрамкаў цячэння нашай ракі на тэрыторыі горада. Мы зразумелі, што Дняпро часта станавіўся прыроднай перашкодай ў часы шматлікіх  ваенных дзеянняў. Днепр быў важным гандлёвым шляхам, спрыяў развіццю эканомікі Магілёва. Падчас экскурсіі даведаліся як ішло рассяленне жыхароў Магілёва ўздоўж Дняпра. Вельмі цікава было даведацца пра гарадскі пасёлак Лупалава, які афіцыйна праіснаваў толькі 8 год ў 20 стагоддзі. Таксама на мясцовасці вызначылі гістарычныя межы Задняпроўскага пасада, яго частак, зразумелі якія рамёствы існавалі ў Лупалава, чым была славутай гэтая частка Магілёва. Далей, блiжэй да Дняпра мы даведаліся як неаднаразова мянялася ўлада ў горадзе, аб тым, што былі часы калі суіснавалі розныя дзяржавы і ўлады па розных берагах Дняпра. Экскурсія прайшла на адным дыханні, было цікава наведаць рэальныя гістарычныя месцы роднага горада і адчуць подых гісторыі, даведацца нешта новае аб горадзе і яго жыхарах!

Яндекс.Метрика