Як ты дорага мне, мая родная мова!

пн, 19/09/2022

    У рамках рэспубліканскага Тыдня роднай мовы з 19 па 23 верасня 2022 г. у бібліятэцы аформлены кніжныя выставы:”Сэрцам роднага слова краніся”, “Жывое слова беларускае”, “Без гісторыі няма сучаснасці” (ауд. 200, 301).

    На абанеменце старэйшых курсаў (ауд. 106) зроблена кніжная выстава ”Суровая праўда пра вайну”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, сцэнарыста, крытыка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта АН БССР А.М. Адамовіча. На выставе прадстаўлены вядомыя творы аўтара: ”Блакадная кніга”, ”Хатынская аповесць”, ”Карнікі”, ”Сыны сыходзяць у бой”, ”Вайна пад стрэхамі” і ін., а таксама літаратура аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Запрашаем наведаць выставы!

 

Яндекс.Метрика