Вернасць сваёй дарозе

ср, 31/01/2024

На абанеменце (ауд. 106) зроблена кнiжная выстава «Вернасць сваёй дарозе», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Алеся Савіцкага. На выставе прадстаўлены «Выбраныя творы» ў двух томах, аповесці «Кедры глядзяць на мора», «Самы высокі паверх», дакументальная аповесць «След пракладае першы», раманы «Жанчына», «Полын – зелле горкае», «Памерці заўсёды паспееш», «Обаль», раман-споведзь «Пісьмо ў Рай» і ін. Таксама творы А. Савіцкого, перакладзеныя на рускую, украінскую, узбекскую, армянскую, казахскую мовы і література аб яго жыцці і творчасці.

 

Яндекс.Метрика